"Мову родную люблю"
21 февраля 2024
У рамках тыдня роднай мовы праводіліся розныя віды дзяцячай дзейнасці, аб’яднаныя адной мэтай: фарміраванне ў выхаванцаў каштоўнаснага стаўлення да багаццяў беларускай мовы. На працягу тыдня дзеці стваралі пластылінавую казку “Зайкава хатка”, вывучылі забаўлянку “Ой, Бычок мой, бысенька”, чыталі казку з самаробнай кнігі “ Коцік, пеўнік і лісіца”, разглядалі сурвэткі з беларускім арнаментам, пазнаёміліся з картай Беларусі і знакамітымі мясцінамі нашай Радзімы, разглядалі беларускія сувеніры.