Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

30 июня 2023
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

                     Горды сцяг над краiнай узняты пад святочную маршавасць нот,

         Незалежнасцi светлае свята адзначае свабодны народ.

 

     30 чэрвеня каля флагштока нашага дзiцячага сада адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь. Гэта свята садзейнiчае вырашэнню такiх задач, як фармiраванне прадстаўлення аб Дзяржаўным свяце, выхаванне пачуцця патрыятызму, гонару, павагi i любовi да Радзiмы.

    З ўзняццем сцяга прагучаў Гiмн Рэспублiкi Беларусь. Выхаванцы прачыталi вершы аб нашай любiмай краiне, а таксама праспявалi песню «Мая Беларусь». Удзел прынялi i юныя барабаншчыкi, якiя накiравалi ўдзельнiкаў мерапрыемства на пляцоўку дзiцячага сада, дзе адбыўся працяг свята. З задавальненнем дзецi вадзiлi «Карагод дружбы», выконвалi танцавальную капмпазiцыю «Сiнi васілек», гiмнастычны эцюд «Белы бусел», флэшмоб «Беларусь», гулялi у гульню «Перадай сардэчка i скажы славечка».