Мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь

07 июля 2025
Мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь

2 лiпеня на пляцоўцы дзiцячага сада па традыцыi адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь, якое кожны год адзначаецца ў гонар вызвалення сталiцы Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў у 1944 годдзе. Для нас заўседы гэта свята застаецца сведчаннем мужнасцi, днём гонару i памяцi нашага народа. I сення мы выказваем словы вялiкай падзякi нашым дарагiм ветэранам, воiнам, якiя змагалiся за мiр i незалежнасць нашай Радзімы!

Пачалося свята з узняцця сцяга i выканання выхаванцамi i педагогамi Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь. Свайму любiмаму краю былi прысвечаны вершы, гучалi песнi. З пачуццём патрыятызму i любвi да Радзiмы выхаванцы разам аб’ядналiся ў адзiны флэшмоб, а таксама з вялiкай радасцю выканалi харэаграфічную кампазiцыю з палотнамi.

Пасля ўрачыстай часткi ў рамках мерапрыемства былi арганiзаваны спартыўныя эстафеты, гульнi, карагоды, якiя адлюстроўвалi патрыятычную тэматыку i любоў да Радзiмы, накiраваныя на развiцце фiзiчнай актыўнасцi, хуткасцi, спрытнасцi, атмасферы адзінства i пазiтыўнага настрою.

Мы ўпэўненыя, што ў гэты дзень, кожнае дзіця i дарослыя ўсвядомілi сваю нацыянальную прыналежнасць, выказалi павагу да гераiчнага мiнулага сваёй краiны, адчулi гонар i любоў да Радзiмы.

Няхай наша краiна квiтнее, i толькi мацнее з кожным годам. Са святам усiх, з Днём Незалежнасцi! Мiрнага неба, дабрабыту, шчасця, поспехаў!