Бусел – сімвал маёй Радзімы!
13 июля 2026

“Бусел – сімвал маёй Радзімы” — гэта не проста гульня, гэта палёт душы! Сёння нашы дзеткі ператварыліся ў герояў беларускіх народных забаў. Вось бусел ловіць спрытных жабак, а тут — хітры “Шэры кот” ахоўвае свой пакой. Звонка гучаў смех у “Міхасіку”, ліха імчалі “Гусі-Лебедзі” і журчаў бясконцы “Ручаёк”. Праз гульні мы вучымся любіць родную зямлю і захоўваць яе традыцыі!