21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

21 февраля 2025
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта дата была ўстаноўлена ЮНЕСКА ў 1999 годзе з мэтай захавання і развіцця моўнай разнастайнасці і шматмоўя. Родная мова – гэта частка нашага культурнага і духоўнага багацця, яна фарміруе нашу самасвядомасць і адрознівае нас ад іншых народаў.

Добра, калі чалавек ведае некалькі моў, але найперш трэба ведаць мову таго народа, на зямлі якога мы жывём. Гэта дапаможа далучыцца да багатага жыццёвага вопыту беларусаў, да шматграннай духоўнай і матэрыяльнай культуры працавітага і мудрага народа. З гэтай мэтай выхаванцы сярэдняй групы завіталі у госці да Міхася і Марылі, дзе пазнаёміліся з бытам беларускай хаткі, а таксама завучвалі словы на беларускай мове з дапамогай "Чароўнага дрэва".